Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам " Міхаіл Касько павіншаваў ветэранаў і работнікаў арганізацый галіны з прафесійным святам.
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лес - неацэнны прыродны здабытак, найважнейшы рэсурс, руплівае выкарыстанне якога ляжыць у аснове эканамічнай стабільнасці і экалагічнай бяспекі Беларусі.
Рацыянальнае выкарыстанне прыроднага багацця - найважнейшая задача краіны. І яна сёння паспяхова вырашаецца. Пасля мадэрнізацыі, праведзенай пры падтрымцы дзяржавы, на сучасных, высокатэхналагічных прадпрыемствах дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці забяспечваецца глыбокая, комплексная перапрацоўка драўнянай сыравіны.
Паважаныя калегі! За агульнымі поспехамі лесапрамысловага комплексу стаяць вашы прафесіяналізм і адказны падыход, якія спрыяюць умацаванню галіны і эканомікі рэспублікі ў цэлым.
У гэты святочны дзень выказваю вам глыбокую ўдзячнасць і падзяку за штодзённую добрасумленную працу! Жадаю моцнага здароўя, дабра, дабрабыту, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі! Будзьце шчаслівыя!
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" М. М. Касько
15.09.2023 12:00