З 26 па 29 верасня ў Мінску будзе праходзіць 28-я Міжнародная спецыялізаваная выстава абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці «Дрэваапрацоўка-2023»
(Футбольны манеж, пр.пераможцаў, 20/2).
Тут будзе прадстаўлена шырокая гама дрэваапрацоўчага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў: ад абсталявання для першаснай распілоўкі і сушкі драўніны да аўтаматызаваных апрацоўчых цэнтраў і вытворчых ліній для мэблевай вытворчасці.
Экспанентамі выставы стануць больш за 50 кампаній.
Цырымонія афіцыйнага адкрыцця адбудзецца 26 верасня ў 11.00.
Пазнаёміцца з дзелавой праграмай можна на сайце выставы.
Звяртаем увагу, што ўдзел у мерапрыемствах бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая. На сайце таксама можна спампаваць электронны білет.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.+375 29 665 44 62.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
20.09.2023 09:00