ААТ "Віцебскдрэў" запускае новы брэнд ламініраваных падлогавых пакрыццяў "КРОК".

Прадпрыемства наведаў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько, дзе азнаёміўся з доследнай партыяй ламінату.

У найбліжэйшы час падлогавыя пакрыцці новай гандлёвай маркі з'явяцца ў будаўнічых крамах паўночнай сталіцы Беларусі. У перспектыве - пашырэнне геаграфіі і колькасці кропак продажаў.

Колеравая гама - базавая. Пачалі з трох дэкораў, але ў хуткім часе лінейка дызайнаў будзе пашырана.

Пад той жа маркай "КРОК" ААТ "Віцебскдрэў" будзе выпускаць і вільгацятрывалыя падлогавыя ламінаваныя пакрыцці.

Старшыні канцэрна Міхаілу Касько далажылі, што распрацоўкі знаходзяцца на фінальнай стадыі, і ўжо ў кастрычніку вільгацятрывалыяпПадлогавыя пакрыцця будуць масава выпускацца.

На прадпрыемстве зараз працуюць яшчэ над адным відам пліт спецыяльнага прызначэння - вогнеўстойлівымі. Першая пробная партыя будзе выпушчаная ўжо гэтай восенню. Як і ў выпадку з вільгацятрывалымі плітамі, распрацоўкі вяліся некалькі гадоў. Тэхнолагам прадпрыемства дапамагалі спецыялісты цэнтральнай завадской лабараторыі.

Вільгацятрывалыя і вогнеўстойлівыя пліты МДФ стануць годнай айчыннай альтэрнатывай еўрапейскім аналагам, якія актыўна завозіліся ў Беларусь і Расію да ўвядзення санкцый.

Дарэчы, пра цэнтральную завадскую лабараторыю ААТ «Віцебскдрэў». Яна акрэдытаваная ў сферы правядзення выпрабаванняў гатовай прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Тут тэстуецца як уласная прадукцыя, так і іншых прадпрыемстваў, у тым ліку замежных.

Нярэдкімі гасцямі лабараторыі з'яўляюцца студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Прадпрыемства з'яўляецца філіялам кафедры "Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства".

 

У рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько сустрэўся з працоўным калектывам філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Сустрэча прайшла прама на ўчастку вытворчасці папяровых мяшкоў і вырабаў з сот цэха па вытворчасці паперы і кардона.

Міхаіл Міхайлавіч адзначыў, што прадпрыемства ўстойлівае, і падзякаваў калектыву фабрыкі за рэзультатыўную працу.

Разам з тым, і на гэта звярнуў увагу старшыня канцэрна, трэба думаць, як далей развівацца фабрыцы, якія праекты рэалізоўваць. "У сваім развіцці застываць нельга", - рэзюмаваў Міхаіл Міхайлавіч.

  

                                                                

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

22.09.2023 14:50