Цэнтральная завадская лабараторыя ААТ "Віцебскдрэў" стала пераможцам сярод выпрабавальных лабараторый Беларусі ў рэспубліканскім конкурсе "Кампетэнтнасць-2022".

Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння на палях Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму.

Цэнтральная Завадская лабараторыя эфектыўна дзейнічае ўжо больш за паўстагоддзя. Тут праводзяцца выпрабаванні вырабаў з драўніны і драўняных матэрыялаў па ўсіх паказчыках, неабходным для атрымання сертыфіката адпаведнасці прадукцыі.

Лабараторыя акрэдытаваная на метады кантролю прадукцыі дрэваапрацоўкі па нацыянальных (СТБ), міждзяржаўных (ДСТ), міжнародных (ISO) і еўрапейскіх (EN) стандартах.

Асаблівасць лабараторыі ў тым, што яна з'яўляецца адзінай у Беларусі, дзе праводзяцца выпрабаванні падлогавых ламінаваных панэляў на святлаўстойлівасць. Таксама тут ажыццяўляецца навукова-даследчае суправаджэнне вытворчасці, распрацоўка тэхналогій па перапрацоўцы адходаў, ачыстцы сцёкавых вод і паветра, вядзецца распрацоўка тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Рэспубліканскі конкурс "Кампетэнтнасць" праводзіцца Беларускім Дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі штогод з 2011 г. Цэнтральная завадская лабараторыя ААТ "Віцебскдрэў" становіцца пераможцам ужо трэці раз.

Віншуем!

 

Фота: прэс-служба Дзяржстандарту. Узнагароду начальніку Цэнтральнай завадской лабараторыі Івану Грошаву ўручае намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак.

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

27.09.2023 17:30