16-е пасяджэнне Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адбылося ў Душанбэ
Падчас пасяджэння бакі разгледзелі тэндэнцыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы прамысловай кааперацыі, паставак прадукцыі дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, прадуктаў харчавання, фармпрадукцыі.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшенны, а таксама прадстаўнікі ААТ «Мастоўдрэў» і ААТ «Рэчыцадрэў».
На палях пасяджэння Аляксандр Аляксандравіч расказаў аб супрацоўніцтве ў галіне дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
"Рэспубліка Таджыкістан з'яўляецца даўнім і надзейным партнёрам Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. - У 2023 годзе назіраецца рост аб'ёмаў паставак. За студзень-ліпень прадукцыі дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровых вырабаў экспартавана на 83 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года".
Істотнае месца ў супрацоўніцтве ў гэтай сферы займаюць прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперапрам". За сем месяцаў гэтага года пастаўкі выраслі ў 1,7 разы. Калі казаць пра апошнія пяць гадоў, экспарт узрос у 2,2 разы. "Я ўпэўнены, тэндэнцыя будзе захавана", - рэзюмаваў Аляксандр Аляксандравіч.
Зараз у Таджыкістан рэалізуецца практычна ўвесь спектр прадукцыі лесапрамысловага комплексу рэспублікі: піламатэрыялы, драўняныя пліты, папера, кардон і вырабы з іх, шпалеры, мэбля, фанера.
Ёсць бачанне развіцця і далейшага супрацоўніцтва. Намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперапрам" Аляксандр Пшенны агучыў прапановы, якія будуць цікавыя будаўнічым і мэблевым кампаніям Таджыкістана.
Пасля завяршэння пасяджэння дзелавыя зносіны працягнуліся, але ўжо ў В2В-фармаце.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
28.09.2023 17:00