На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў з драўніны".
Гаворка ідзе пра пліты драўнянастружкавыя і пліты з арыентаванай габлюшкай (OSB), пліты драўнянавалакністыя, паперу і кардон шматслойныя з усімі беленымі пластамі.
Дакумент накіраваны на абарону нацыянальных інтарэсаў, а таксама падтрымку беларускага вытворцы і павелічэнне выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Арганізатар публічнага абмеркавання - канцэрн "Белляспаперпрам".
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 17 па 27 кастрычніка 2023г.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.10.2023 09:30