Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў З Днём бацькі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую Вас З Днём бацькі.
Гэтае свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям'і.
Бацькоўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярпення, увагі, працавітасці і маральнай сталасці.
Кіраўнік сям'і служыць безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і годнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі.
Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для працягу традыцый роду.
Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданыя роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і годнага жыцця сваіх блізкіх.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.
21.10.2023 09:00