Сёння старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько з рабочым візітам наведаў Слонімшчыну.
У праграме візіту - ААТ "СКБЗ "Альбярцін" і ААТ "Слоніммэбеля".
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько сустрэўся з працоўным калектывам Слонімскага кардонна-папяровага завода.
У цэнтры ўвагі - развіццё прадпрыемства і галіны ў цэлым.
Арганізацыі канцэрна планамерна аднаўляюць аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі пасля ўвядзення санкцый, адзначыў старшыня. Назіраецца скарачэнне складскіх запасаў. Пры гэтым па асобных паказчыках варта дадаваць.
"Лёгкага жыцця чакаць не даводзіцца. Але ўсё ў вашых руках. Асвойвайце новыя віды прадукцыі, як гэта было два гады таму, калі вы сталі выпускаць куткі кардонныя ахоўныя", – звярнуў увагу Міхаіл Касько.
Пашырае ААТ "СКБЗ "Альберцін" і лінейку вытворчасці гільзаў кардонна-папяровых спіральна-навіўных.
Так, у гэтым годзе прадпрыемства асвоіла і пачала выпуск кароткіх гільзаў даўжынёй ад 50 мм і ўнутраным дыяметрам ад 25 мм.
Сфера прымянення такіх гільзаў шырокая. Яны выкарыстоўваюцца для намоткі скотчу, стрэтч-плёнкі, этыкеткі, чэкавай стужкі.
Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько наведаў і ААТ "Слоніммэбля".
Абмяркоўваліся пытанні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.10.2023 16:00