Інфармацыя аб накладанні на Светлагорскі ЦКК штрафу за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.
Да прадпрыемства нядаўна ў судовым парадку былі ўжытыя штрафныя санкцыі за несвоечасовае афармленне прыродаахоўных дазвольных дакументаў у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння ранейшых.
Таму ніякай пагрозы, акрамя інфармацыйнай, у сітуацыі, якая склалася ні для экалогіі, ні для простых грамадзян няма, як і самой шкоды, пра якую паспяшаліся заявіць, не разабраўшыся, асобныя "рэсурсы".
Паводле звестак Белгідрамета, у г. Светлагорску перавышэнняў ГДК забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры не фіксавалася.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
25.10.2023 14:23