У Мінску адбылося пасяджэнне савета канцэрна "Белляспаперпрам".
Удзельнікі сённяшняга пасяджэння - кіраўніцтва і супрацоўнікі канцэрна, кіраўнікі прадпрыемстваў, намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Першае пытанне на парадку дня - выкананне арганізацыямі канцэрна параметраў прагнозу сацыяльна – эканамічнага развіцця за студзень-верасень 2023 года і ацэнка 2023 года ў цэлым.
"Дынаміка ёсць па ўсіх відах дзейнасці, - адзначыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько. - Іншая справа, наколькі гэтая дынаміка адпавядае даведзеным паказчыках і агучаным на мінулым пасяджэнні савета абяцанням з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў"
Так, аналізаваліся аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, рэнтабельнасць продажаў, выкананне заданняў па запасах гатовай прадукцыі і інш.
Таксама разглядалася пытанне аб стане аховы працы ў арганізацыях канцэрна, аналізаваўся ход выканання праграмы лічбавага развіцця на 2023 – 2025 гады.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
02.11.2023 15:13