Прадпрыемствы канцэрна прымаюць удзел у міжнароднай выставе "PulpFor 2023".

Выстава "PulpFor", што праходзіць у Санкт-Пецярбургу, – самае маштабнае мерапрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў Расіі. Сёлета яна сабрала прадстаўнікоў больш як 100 кампаній з 11 краін свету. На адной пляцоўцы дэманструюцца навінкі прадукцыі, інавацыйныя ідэі і тэхналогіі галіны.

Традыцыйна ў выставе бяруць удзел прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам". На адзіным стэндзе канцэрна прадстаўлены арганізацыі холдынгу "Беларускія шпалеры", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "СКБЗ "Альбярцін".

Прадпрыемствы прадстаўляюць сваю прадукцыю, наладжваюць кантакты, выбудоўваюць новыя сувязі, каб пашырыць геаграфію бізнесу і павысіць пазнавальнасць свайго брэнда.

Дэлегацыю канцэрна "Белляспаперпрам" на выставе "PulpFor" узначальвае намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшенны.

Сёння ў канферэнц-зале "Санкт-Пецярбург" ён выступіць на стратэгічнай сесіі "Дзяржава і бізнес: сумесныя рашэнні для ЦБП і лесаапрацоўчай прамысловасці".

Аляксандр Аляксандравіч раскажа аб развіцці цэлюлозна-папяровай прамысловасці Беларусі, рэалізуемых інавацыйных праектах, мерах дзяржаўнай падтрымкі галіны.

Таксама запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній па пытаннях нарошчвання экспарту цэлюлозна-папяровай прадукцыі.

            

                                                                      

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

14.11.2023 12:00