У мэблевым цэхе ААТ "Рэчыцадрэў", які ўступіў у строй у канцы 2014 года, ужо вырабляецца да 50 розных найменняў вырабаў.
Корпусная мэбля з пліт ЛДСП і МДФ вырабляецца ў скандынаўскім стылі і з'яўляецца уніфікаванай. Гэта дазваляе камплектаваць наборы мэблі з рознай колькасцю прадметаў і для розных па плошчы памяшканняў.
З пачатку 2015 года прадукцыя мэблевага цэха ААТ "Рэчыцадрэў" з поспехам пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю, а ў красавіку гэтага года была адгружаная першая партыя ў Казахстан.
ААТ «Рэчыцадрэў» уваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам". Гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на нарыхтоўцы і вывазе круглых лесаматэрыялаў, вытворчасці драўняна-стружкавых пліт, клеенай фанеры, лусканага і габляванага шпону, піламатэрыялаў, офіснай і бытавой мэблі, розных вырабаў з дрэва.
На ААТ «Рэчыцадрэў» увесь час вядзецца праца па пашырэнні асартыменту і павышэнні якасці прадукцыі. Укаранёная на прадпрыемстве міжнародная сістэма менеджменту якасці, адпавядае патрабаванням ІСО 9001-2001 і з'яўляецца гарантам якасці выпускаемай прадукцыі.