Паважаныя работнікі і ветэраны лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці! Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Надыходзячым Новым годам і Калядамі Хрыстовымі!
Па традыцыі ў гэтыя святочныя дні мы не толькі звяртаемся адзін да аднаго з цёплымі словамі віншаванняў, але і падводзім вынікі праведзенай работы, намячаем планы на будучыню.
Адыходзячы 2023 год загартаваў нас і зрабіў мацней. Мы мабілізавалі намаганні і наяўныя рэсурсы. Як вынік – наша галіна працягвае развівацца. Прадпрыемствы выпускаюць высакаякасную прадукцыю, наладжваючы выпуск яе новых відаў, асвойваюць новыя рынкі збыту, рэалізуюць важныя інвестыцыйныя праекты.
У гэтых агульных поспехах заслуга кожнага з вас. Разам мы ідзём да вызначаных мэт, разам працуем на карысць галіны і краіны. Упэўнены, шматгадовы вопыт і адданасць сваёй справе дазволяць нам і ў далейшым вырашаць самыя складаныя вытворчыя пытанні.
Паважаныя калегі! Няхай надыходзячы год будзе для вас шчаслівым і плённым! Хай поспех стане пастаянным спадарожнікам ва ўсіх справах і ў жыцці будзе мноства радасных падзей! Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, дабрабыту, невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы!
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
29.12.2023 15:31