Беларусы могуць узяць ільготны крэдыт на 3 гады пад 4% гадавых на куплю тавараў вядучых беларускіх брэндаў.
Сярод іх і мэбля шэрагу прадпрыемстваў краіны. Сума крэдыту - да 12 тысяч рублёў!
Льготнае крэдытаванне прадугледжана пастановай Саўміна № 992 ад 29 снежня 2023 года. Льготны крэдыт прадастаўляецца на набыццё тавараў для дома і гаспадаркі.
Акрамя мэблі, на выгадных умовах можна набыць тэлевізары, халадзільнікі, маразільнікі, пральныя і посудамыйныя машыны, мікрахвалевыя печы, газавыя і электрычныя пліты айчынных вытворцаў, керамічную плітку, сантэхніку, а таксама ровары, матацыклы, мапеды, мотаблокі, міні-трактары.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
04.01.2024 10:07