Вынікаючы маршрутам дабрыні, нескладана пераадолець і сотні кіламетраў. У Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Ад усёй душы".

Прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам" наведалі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў "Васільеўка", што знаходзіцца ў Гомельскай вобласці. Цяпер тут пражываюць 150 чалавек.

"Я рады знаходзіцца сёння ў вас. Жадаю моцнага здароўя на доўгія гады і цудоўнага настрою", - адзначыў намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшенны, звяртаючыся да жыхароў дома-інтэрната. - У гэтыя навагоднія і калядныя дні мы проста не маглі прыехаць з пустымі рукамі. Каб вам жылося камфортна, дому-інтэрнату перадаем у дар шафы, пісчую, а таксама паперу санітарна-гігіенічныя прызначэння. Усё гэта выраблена прадпрыемствамі нашай галіны".

Гаворачы аб значнасці дабрачыннага марафону, які ахапіў усю краіну, Аляксандр Аляксандравіч заўважыў:

"Мы можам ганарыцца душэўнымі традыцыямі сучаснай Беларусі. Рэспубліканскія акцыі "Нашы дзеці" і "Ад усёй душы" сталі сапраўды народнымі. Бо ва ўвазе і падтрымцы мае патрэбу як падрастаючае пакаленне, так і людзі старэйшага пакалення.

Мы таксама далучаемся да віншаванняў і жадаем жыхарам дома-інтэрната ўсяго самага добрага!

       

На фота: падчас святочнага канцэрта. Сваёй творчасцю радавалі як жыхары дома-інтэрната "Васільеўка", так і запрошаныя госці. На свята ў дом-інтэрнат прыехаў і Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі".

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

10.01.2024 13:09