Арганізацыі дрэваапрацоўчай галіны далучыліся да марафону добрых спраў.
Супрацоўнікі прадпрыемстваў праводзяць цёплыя сустрэчы з людзьмі старэйшага пакалення - з тымі, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу. Наведваюць аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, бальніцы сястрынскага догляду, спецыяльныя дамы для састарэлых і інвалідаў. Сустракаюцца з ветэранамі працы і вайны.
Учора ў рамках акцыі намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшенны сустрэўся з жыхарамі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў «Васільеўка». Пра тое, як праходзіла сустрэча, чытайце ў матэрыялах "СБ. Беларусь сёння", БЕЛТА, раённай газеты "Маяк".
Ідэя правядзення акцыі належыць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.01.2024 17:52