З такімі словамі да працоўнага калектыву Завода МДФ ААТ "Гомельдрэў" у г.Рэчыца звярнуўся намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшенны. Сёння тут адбыўся адзіны дзень інфармавання.

Тэмай абмеркавання стаў год якасці: што трэба зрабіць, каб прадукцыя, якая вырабляецца заводам, была запатрабаваная? Ад гэтага, як вядома, залежыць узровень даходаў работнікаў, што адбіваецца на якасці жыцця людзей.

Дарэчы, арыенціры развіцця завода намечаны. Яшчэ пры прызначэнні новага дырэктара ААТ "Гомельдрэў " Максіма Саляніка ў кастрычніку мінулага года былі пастаўленыя канкрэтныя задачы: павялічыць аб'ёмы прадукцыі з паглыбленай перапрацоўкай драўніны (гэта ўплывае на рэнтабельнасць прадукцыі і, адпаведна, на выручку прадпрыемства), трымаць аптымальны ўзровень складскіх запасаў.

Па гэтым шляху завод і рухаецца. Так, большую частку вырабленай прадукцыі складаюць ламінаваныя пліты і падлогавыя пакрыцця. Дарэчы, снежань для прадпрыемства стаў рэкордным. У канцы мінулага года быў выпушчаны максімальны аб'ём падлогавых пакрыццяў - 300 тыс кв. м. Задача - як мага хутчэй выйсці на обьем ў 450 тыс. кв. м.

Асвойваюцца і новыя віды прадукцыі. На заводзе навучыліся рабіць падлогавае пакрыццё таўшчынёй 10 мм. Апрабуюць вытворчасць вільгацятрывалых пліт.

"Выпускаемая вамі прадукцыя заўсёды адрознівалася добрай якасцю. Жадаю годна сябе паказаць і ў перспектыве быць удастоенымі Дзяржаўнага знака якасці, – пажадаў працоўнаму калектыву Аляксандр Аляксандравіч.

Дарэчы, прадукцыя Завода МДФ ААТ "Гомельдрэў" у г.Рэчыца ўжо ўдастойвалася буйных узнагарод. Па выніках конкурсу, які праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, пліта драўняна-кудзелістая ЛМДФ была прызнана "Лепшым таварам Рэспублікі Беларусь 2023 года".

У рамках адзінага дня інфармавання таксама выступіла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Гомельдрэў" Юлія Кушчава. Калектыў завода МДФ Юлія Віктараўна праінфармавала аб сацыяльных ільготах і гарантыях, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве і закліканы якасна паляпшаць умовы працы і жыцця работнікаў. Распавяла аб ключавых момантах электаральнай кампаніі і адзіным дні галасавання.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

18.01.2024 17:27