У конкурсе прафесійнага майстэрства "Лепшы аператар гідраманіпулятараў" упершыню прыняў удзел прадстаўнік арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам».
Спаборніцтвы прайшлі ўчора ў рамках 16-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Лесдрэўтэх-2015".
Удзел у іх прыняў кіроўца лесавоза ААТ "Віцебсклес" Міхаіл Пеклін. Упершыню удзельнічаючы ў падобных спаборніцтвах, ён змог стаць лепшым у ключавым практыкаванні "Умелы будаўнік".
Выконваючы гэта практыкаванне, аператары гідраманіпулятараў выбудоўваюць вежу з калодак. Перамагае той, у каго вежа атрымліваецца самая акуратная і роўная. Практыкаванне выконваецца на час.
Зараз Міхаіл рыхтуецца да выступлення на абласным чэмпіянаце "Лесаруб-2015", які пройдзе 8 ліпеня на базе ААТ "Віцебскдрэў".