Прадукцыя адразу пяці прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны атрымала вышэйшую ацэнку якасці на конкурсе "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2023 года.
Пры падвядзенні вынікаў Рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвала і водгукі спажыўцоў.
У намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" сярод лепшых тавараў – пліта драўняна-кудзелістая ЛМДФ вытворчасці ААТ "Гомельдрэў".
У намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" лаўрэатамі сталі:
ААТ "Віцебскдрэў" з таварам "Пліты драўняна-кудзелістыя, вырабленыя па сухім метадзе",
ААТ "Мастоўдрэў" з таварамі "Фанера абліцаваная маркі ФОФ" і "Фанера агульнага прызначэння з вонкавымі пластамі з шпону лісцяных парод маркі ФСФ",
ААТ "Рэчыцадрэў" з таварам "Брыкеты паліўныя драўняныя",
філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры" з таварам"Палатно цэлюлознае".
Палатно цэлюлознае таксама ўдастоена спецыяльнай узнагароды "За поспехі ў імпартазамяшчэнні". Дадзенае палатно выкарыстоўваецца пры вырабе гігіенічнай прадукцыі. Яго вытворчасць сталі асвойваць у 2022 годзе. Цяпер яно запатрабавана як унутры краіны, так і за яе межамі.
Віншуем! Ганарымся!
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
13.02.2024 11:05