Чатыры работнікі дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіны ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ № 40 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэн Пашаны прысуджаны Уладзіміру Маркушэўскаму, дырэктару ЗАТ "Пінскдрэў-Бабруйск".
Медалі "За працоўныя заслугі" ўдастоены:
Грыб Сяргей, аператар станкоў з праграмным кіраваннем машынна-абліцавальнага цэха ААТ «Слоніммэбля»;
Здановіч Таццяна, сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны сушыльна-рамонтнага ўчастка Фанернага цэха ААТ "Мастоўдрэў";
Прус Аляксандр, разьбяр паперы, кардона і цэлюлозы кардонаробчай вытворчасці філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры».
Ганарымся вамі, калегі!
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
02.02.2024 17:04