Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую Вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш ярка лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - выявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам.
Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.
Перакананы, што нашы ўзброеныя сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Крыніца: Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
23.02.2024 14:32