"Дэпутаты павінны стаць надзейнымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны»
Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшонны.
Сёння Аляксандр Аляксандравіч з рабочай паездкай наведаў Віцебскую вобласць. Заехалі ў родныя Чашнікі, каб аддаць голас за кандыдатаў, якім давярае.
"Важна прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць усвядомлены выбар. Бо тыя, каго мы абярэм, будуць уплываць на наша жыццё, жыццё нашай Беларусі, вызначаць вектары далейшага развіцця краіны", - рэзюмаваў Аляксандр Аляксандравіч.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
20.02.2024 15:39