Сёння ў канцэрне "Белляспаперпрам" адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назаравым.
"Рады вас вітаць у канцэрне. Перакананы, што наша сумесная праца будзе паспяховай", – адзначыў намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны.
"Мая задача - забяспечыць кааперацыйныя сувязі з беларускім бокам", - у сваю чаргу сказаў Рахматула Назараў.
Размова атрымалася грунтоўная. Абодва бакі зацікаўлены ў канкрэтных праектах і дагаворах у сферы дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
"Канцэрн і я асабіста прыкладу ўсе намаганні, каб доля галіны ў тавараабароце паміж нашымі краінамі расла. Для гэтага ёсць перспектывы і магчымасці", – рэзюмаваў Аляксандр Пшонны.
Адзначым, што нядаўна галіновая дэлегацыя на чале з Аляксандрам Аляксандравічам з рабочым візітам наведала Узбекістан. Тады ў рамках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адразу некалькі прадпрыемстваў нашай краіны заключылі кантракты на пастаўку ва Узбекістан вырабленай прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
22.02.2024 15:00