Віншаванне намесніка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандра Пшоннага з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.
"Паважаныя работнікі арганізацый канцэрна, абаронцы Айчыны, дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Для нашай краіны 23 лютага - гэта свята мужнасці і сілы духу. Безумоўна, гэтае свята не толькі ваенных, але і ўсіх мужчын, хто сумленна выконвае свой прафесійны абавязак, абараняе сваіх родных і блізкіх ад нягод.
Паважаныя калегі! У гэты знамянальны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту! Будзьце шчаслівыя!"
23.02.2024 15:18