ААТ "Барысаўдрэў" выпусціла серыю запалак, якія папярэджваюць пра бяспеку ў інтэрнэце і дзеяннях махляроў.

Ініцыятыву МУС па папярэджанні кіберзлачынстваў дрэваапрацоўчае прадпрыемства з энтузіязмам падтрымала. У выніку на скрынках з запалкамі з'явіліся міні-плакаты, якія заклікаюць не стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

Мэта сацыяльнага праекта - яшчэ раз прыцягнуць увагу самых шырокіх слаёў насельніцтва, у тым ліку пенсіянераў, папярэдзіць аб падманных схемах, якія выкарыстоўваюць інтэрнэт-ашуканцы.

Даведачна: на сённяшні дзень ААТ "Барысаўдрэў" з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь вытворцам запалак. У 2023 годзе прадпрыемства вырабіла 212 336 000 пушак запалак. У 2024-м плануецца вырабіць ужо 300 000 000 пушак. 

                                                                     

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

19.03.2024 15:32