Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі
Дарагія суайчыннікі!
Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі.
Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваныя правы і свабоды грамадзян.
Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву.
А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.
Сімвалічна, што сёлета ўпершыню ў Канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.
Упэўнены, захаванне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс Айчыны будуць і надалей спрыяць дынамічнаму развіццю нашай дзяржавы.
Са святам! З Днём Канстытуцыі!
Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка
15 сакавіка 2024 г.
15.03.2024 09:00