27 сакавіка 2024 года адбылося чарговае пасяджэнне камісіі канцэрна «Белляспаперпрам» па супрацьдзеянні карупцыі.
Падведзены вынікі работы камісіі ў 2023 годзе, зацверджаны план работы на 2024 год, разгледжаны пытанні выканання арганізацыямі канцэрна ў 2023 годзе Плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме канцэрна «Белляспаперпрам» на 2022-2024 гады, выканання антыкарупцыйнага заканадаўства і праводзімай работы па ліквідацыі неабгрунтаванага пасрэдніцтва ў адной з арганізацый канцэрна.
Старшыня камісіі намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны пазначыў асноўныя напрамкі работы камісіі ў бягучым годзе і паставіў задачы членам камісіі, а таксама кіраўнікам арганізацый. Асаблівая ўвага звернута на забеспячэнне выканання рашэнняў камісіі і персанальную адказнасць кіраўнікоў арганізацый за захаванне антыкарупцыйнага заканадаўства.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
27.03.2024 17:41