У галіне Аляксандра Пшоннага добра ведаюць. Амаль 25 гадоў працоўнай дзейнасці звязаны з дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасцю.
Працоўную дзейнасць пачынаў у ААТ "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка", дзе прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара.
Прафесійны падыход да працы быў заўважаны і ацэнены ўжо на ўзроўні рэспублікі. У 2015 г. Аляксандр Аляксандравіч прызначаны начальнікам упраўлення цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай вытворчасці канцэрна «Белляспаперпрам», у 2020-м - намеснікам старшыні.
Будучы намеснік кіраўніка канцэрна ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва знешнеэканамічнай дзейнасцю і ўнутраным гандлем, прымаў непасрэдны ўдзел у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. У яго падпарадкаванні знаходзіліся праца і перспектывы развіцця дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
Віншуем Аляксандра Аляксандравіча! Жадаем поспехаў на пасадзе старшыні канцэрна!
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
04.04.2024 14:21