Сёння ў анлайн-фармаце адбылася беларуска-кітайская біржа кантактаў прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Прадстаўнікі трынаццаці арганізацый нашай галіны расказалі партнёрам з Кітая аб магчымасцях беларускіх прадпрыемстваў, прэзентавалі выпускаемую прадукцыю.

Адкрылі сустрэчу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў і старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Аляксандр Пшонны.

І Аляксандр Віктаравіч, і Аляксандр Аляксандравіч выказалі ўпэўненасць у тым, што, нягледзячы на значны рост за апошнія тры гады паставак у Кітай прадукцыі дрэваапрацоўкі, патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі не вычарпаны.

  

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

12.04.2024 16:56