Сёння ў дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіне стартуе патрыятычны праект "80 дзён да вызвалення", прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Супрацоўнікі арганізацый раскажуць пра сваіх продкаў, а таксама пра работнікаў прадпрыемстваў, якія ў шэрагах салдат, партызан і падпольшчыкаў змагаліся супраць карычневай чумы фашызму, самааддана працавалі ў тыле, пра тых, хто не па чутках ведае, што такое вайна.
"Сёння мы сутыкаемся са спробамі фальсіфікаваць гістарычную праўду пра падзеі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дыскрэдытаваць Вялікую Перамогу савецкага народа. Гісторыі пра нашых дзядоў і прадзедаў з'яўляюцца яркім прыкладам іх гераічнага подзвігу, пераканаўчым сведчаннем іх мужнасці і самаадданасці, магутнай духоўнай сілы. Дзякуючы нашым продкам мы ўжо 80 гадоў жывем пад мірным небам над галавой",-адзначыла прэс-сакратар канцэрна "Белляспаперпрам" Святлана Шыян.
Плануецца, што ў рамках праекта будзе падрыхтавана і выйдзе ў свет у групах і супольнасцях у сацыяльных сетках і месенджарах прадпрыемстваў не менш за 80 гісторый пра ўдзельнікаў падзей тых гадоў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
15.04.2024 11:00