На гэта звярнуў увагу старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Аляксандр Пшонны, адкрываючы круглы стол па стандартызацыі прадукцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Сёння мерапрыемства праходзіць на базе канцэрна. Удзельнікамі сталі звыш 45 чалавек. Гэта прадстаўнікі арганізацый сістэмы Дзяржстандарту, тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі прадукцыі дрэваапрацоўкі і лесаматэрыялаў, БДТУ, прадпрыемстваў галіны – усе тыя, хто распрацоўваюць стандарты і выступаюць экспертамі па іх ацэнцы.
"Вытворцы ўкараняюць новыя тэхналогіі і лічбавыя рашэнні ў дрэваапрацоўчую і мэблевую вытворчасць. На многіх фабрыках рэалізаваны праекты комплекснай аўтаматызацыі, якія дазваляюць забяспечваць высокі ўзровень дакладнасці і якасці ў вырабе прадукцыі. Пры гэтым можна ўпэўнена казаць, што асновай якасці застаюцца стандарты", – адзначыў Аляксандр Пшонны.
Менавіта ў стандартах закладзены патрабаванні да бяспекі прадукцыі, а таксама тэхнічныя патрабаванні, якія забяспечваюць яе функцыянальнасць. А гэта, у канчатковым рахунку, уплывае на запатрабаванасць прадукцыі ў спажыўца.
"Так маштабна пытанні стандартызацыі абмяркоўваліся ў рамках семінара па павышэнні якасці прадукцыі дрэваапрацоўкі ў 2019 годзе. Але час не стаіць на месцы. Новыя віды прадукцыі патрабуюць удасканалення крытэрыяў і метадаў ацэнкі іх якасці", – заўважыла галоўны спецыяліст упраўлення знешнеэканамічных сувязяў і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак канцэрна «Белляспаперпрам» Алеся Ваўковіч.
Сярод выступоўцаў перад удзельнікамі круглага стала - работнікі прадпрыемстваў галіны, чый прафесіяналізм у галіне стандартызацыі высока ацэнены на ўзроўні краіны.
Сваім вопытам падзяліліся начальнік бюро па стандартызацыі і сертыфікацыі ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" Алена Шэлегава (у 2022 г. яна стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Лепшы спецыяліст па стандартызацыі" у намінацыі "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць"), а таксама начальнік цэнтральнай завадской лабараторыі ААТ "Віцебскдрэў" Іван Грошаў (лабараторыя прызнана пераможцам сярод выпрабавальных лабараторый Беларусі ў рэспубліканскім конкурсе "Кампетэнтнасць-2022").
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.04.2024 13:02