"Усебеларускі народны сход - гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту"
Гэтая тэма адзінага дня інфармавання гучыць сёння ва ўсіх працоўных калектывах краіны і галіны, у тым ліку ў ААТ «Светлагорскі ЦКК». Тут адбылася сустрэча старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандра Пшоннага з кіраўнікамі аддзелаў, упраўленняў, ідэалагічным і моладзевым актывам прадпрыемства. У мерапрыемстве прыняў удзел генеральны дырэктар Юрый Крук.
Усебеларускі народны сход дасць грамадзянам магчымасць непасрэднага абмеркавання і прыняцця рашэнняў па найбольш актуальных пытаннях жыцця дзяржавы і грамадства — адзін з галоўных тэзісаў сённяшняй сустрэчы.
Склад удзельнікаў цалкам сфармаваны. Як адзначыў Аляксандр Аляксандравіч, удзельнікамі УНС стануць і прадстаўнікі дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай галіны - 5 дэлегатаў і запрошаныя. Сярод дэлегатаў - дырэктар філіяла "Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК" Аляксандр Свіловіч, у шэрагах запрошаных — генеральны дырэктар ААТ "Светлагорскі ЦКК" Юрый Крук.
На парадак дня першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу вынесены пытанні зацвярджэння канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваенная дактрына.
Падчас сустрэчы ў ААТ «Светлагорскі ЦКК» старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" таксама праінфармаваў працоўны калектыў аб выніках працы за 2023 год і задачах на наступны перыяд, аб якіх ішла размова падчас вялікай нарады ў Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця прамысловасці.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
18.04.2024 15:00