Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшонны 10 мая правядзе выязны прыём грамадзян у г. Івацэвічы (Брэсцкая вобласць) і сустрэнецца з працоўным калектывам ААТ "Івацэвічдрэў".

Выязны прыём грамадзян будзе праходзіць на базе ААТ "Івацэвічдрэў" па адрасе: г.Івацэвічы, вул. Загарадная, 2.

Папярэдне запісацца на прыём альбо пакінуць пытанне, якое адносіцца да кампетэнцыі канцэрна, можна 6, 7 і 8 мая з 8.00 да 12.30 і з 13.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (01645) 35361.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

03.05.2024 16:55