Напярэдадні светлага свята Дня Перамогі дэлегацыя канцэрна "Белляспаперпрам" на чале са старшынёй Аляксандрам Пшонным усклала кветкі да манумента "Танк-вызваліцель", што знаходзіцца каля Дома афіцэраў у Мінску.
Месца знакавае. Легендарны танк Т-34 адным з першых уварваўся ў акупаваны Мінск у ліпені 1944-га. Сёння помнік увасабляе подзвіг усіх воінаў, якія вызвалялі горад.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
08.05.2024 16:49