Старшыня канцэрна Аляксандр Пшонны павіншаваў ветэранаў і работнікаў галіны з Днём Перамогі.
Паважаныя работнікі арганізацый лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіны! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас з 79-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
9 Мая - асаблівае свята. У гэты дзень мы з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаем продкаў, якія самааддана абаранялі нашу Радзіму ад ворага. Іх подзвіг служыць прыкладам мужнасці, стойкасці і непахіснай сілы духу. Наш абавязак - перадаваць гісторыю перамогі з пакалення ў пакаленне, рабіць усё для таго, каб у Беларусі заўсёды былі мір і дабрабыт.
Паважаныя калегі! У гэтае светлае для кожнага беларуса свята жадаю вам і вашым блізкім мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, дабра, шчасця! Заўсёды заставайцеся годнымі вялікага подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў!
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшонны
09.05.2024 08:10