Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёлета пройдзе 11-14 ліпеня.
Асобныя мерапрыемствы запланаваны на 9, 10 і 15 ліпеня.
Ужо па добрай традыцыі ў рамках фестывалю, 33-га па ліку, адбудзецца Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" (у другім аддзяленні мяркуецца выступленне народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага і арт-групы "Хор Турэцкага"), гала-канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае...", урачыстае адкрыццё і закрыццё фестывалю.
Гасцей свята арганізатары пацешаць і іншымі цікавымі канцэртамі і мерапрыемствамі.
Усе навіны, афіша, заказ білетаў на выступленні любімых артыстаў даступныя на сайце фестывалю.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
16.05.2024 17:40