Урадам Рэспублікі Беларусь прадастаўлены гарантыі ў пагашэнні крэдытаў, выдадзеных дрэваапрацоўчым арганізацыям канцэрна «Белляспаперпрам». Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 421 ад 19 мая 2015 г.
Гэта пастанова прынята ў мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2015 г №160 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Указ быў прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для павышэння эфектыўнасці работы арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці. Выплаты па крэдытах у цяперашняй эканамічнай сітуацыі былі для іх дастаткова няпростай ношай. Таму было прынята рашэнне аб іх пераафармленні і прадаўжэнні тэрмінаў абслугоўвання.
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2015 г. №160 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» прынята адпаведная пастанова урада, якой прадастаўлены ў 2015 годзе адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» і «БПС-Сбербанк» гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь у пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах і працэнтаў за карыстанне імі, выдадзеных дрэваапрацоўчым арганізацыям у адпаведнасці з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г., N 529 "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці», а таксама пераафармлення ў еўра.
Акрамя таго, гэтым дакументам унесены змены і дапаўненні ў раней прынятыя пастановы па пытаннях фінансавання арганізацый.