На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў з драўніны".
Арганізатар грамадскага абмеркавання - канцэрн "Белляспаперпрам".
Праектам прадугледжваецца ўвядзенне ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у нашу краіну тавараў згодна з пералікам, тэрмінам на 6 месяцаў шляхам выдачы ліцэнзіі ў адпаведнасці з падпунктам 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 г. № 124 «Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці».
Пералік тавараў, у дачыненні да якіх плануецца ўвесці часовае ліцэнзаванне ўвозу ў Рэспубліку Беларусь:
пліты драўнянастружкавыя і пліты з арыентаванай габлюшкай (OSB);
пліты драўнянавалакністыя;
вокны, гаўбечныя дзверы і іх рамы, іншыя (драўляныя);
дзверы і іх рамы і парогі, іншыя (драўляныя);
папера і кардон шматслойныя з усімі беленымі пластамі;
скрыні і скрынкі з гафрыраванай паперы або гафрыраванага кардона;
мяшкі і пакеты з паперы;
мэбля драўляная для сталовых і жылых пакояў.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі па 3 чэрвеня 2024 г.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.05.2024 09:00