Урачысты канцэрт напярэдадні Дня работнікаў лёгкай прамысловасці адбыўся сёння ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
Ад канцэрна "Белляспаперпрам" павіншаваць работнікаў галіны з надыходзячым прафесійным святам прыехала намеснік старшыні Таццяна Цыбулька.
Самых працавітых і актыўных сёння ўзнагародзілі падзякамі і ганаровымі граматамі. За шматгадовае плённае супрацоўніцтва па забеспячэнні галіновых вытворцаў мэблі якаснымі гарбарнымі таварамі працоўнаму калектыву ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне" Таццяна Аляксандраўна ўручыла Ганаровую грамату канцэрна "Белляспаперпрам".
Фота: канцэрн «Беллегпрам»
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам»
06.06.2024 14:45