Сёння ў Мінску адбылося 14-е пасяджэнне Міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Аб супрацоўніцтве ў сферы паставак прадукцыі дрэваапрацоўкі на пасяджэнні распавёў намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Генадзь Дзікавіцкі. Як адзначыў Генадзь Мікалаевіч, для прадпрыемстваў галіны Азербайджан з'яўляецца адным з пастаянных і важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў. Наменклатуру экспартуемай сюды прадукцыі складаюць плітная прадукцыя, фанера, дзверы, драўляныя вокны, мэбля, піламатэрыялы, папера, кардон і вырабы з іх.
"Прадпрыемствы галіны забяспечваюць пастаянны рост паставак у Азербайджан. Паказальнымі з'яўляюцца вынікі 2023 года. Тэмп росту экспарту да ўзроўню 2022 года складае больш за 120 працэнтаў», – адзначыў намеснік старшыні. Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі драўляных дамакамплектаў для тэрыторый Азербайджана, якія адраджаюцца.
Пасля пасяджэння азербайджанская дэлегацыя наведала мікрараён малапавярховай жылой забудовы «Новая ваколіца», што знаходзіцца пад Мінскам. Начальнік упраўлення дрэваапрацоўкі канцэрна "Белляспаперпрам" Сяргей Касьянаў, дырэктар РУП "Завод газетнай паперы" Юрый Лука, начальнік упраўлення па рэалізацыі, будаўніцтве дамоў і малых архітэктурных формаў ЗГП Ала Кузьмянкова прэзентавалі для партнёраў з Азербайджана драўляныя каркасна-панэльныя дамы вытворчасці ЗГП.
На дадзены момант у пасёлку прадстаўлены дзве мадэлі такіх дамоў – «Святлана» і «Фаварыт». Усяго прадпрыемства вырабляе звыш двух дзясяткаў іх разнавіднасцяў. Адрозніваюцца яны планіроўкай, плошчай і паверхавасць. "Экалагічныя, трывалыя, хуткаўзведзеныя. Узімку ў іх цёпла, а летам не горача. Вонкава яны могуць выглядаць як дома са зборнага жалезабетону альбо як брусовые", - так апісваюць іх вартасці на прадпрыемстве.
Дарэчы, у Беларусі такія дамы не рэдкасць. У рамках Дзяржаўнай праграмы яны актыўна ўзводзяцца ў аграгарадках нашай краіны, пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю і іншыя дзяржавы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам»
06.06.2024 15:25