Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандр Пшонны павіншаваў работнікаў і ветэранаў арганізацый галіны з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці!
Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Сардэчна віншую вас з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці!
У гэтае светлае свята, якое стала сімвалам велічы духу беларускага народа, мы аддаём даніну павагі абаронцам Радзімы, шчыра дзякуем ім за тое, што яны выратавалі Айчыну і ўвесь свет ад фашызму.
Нашым продкам мы гаворым дзякуй за подзвіг, мужнасць на перадавой і гераічную працу ў тыле, за самаадданасць і стойкасць. Памяць аб вызваленні Радзімы і праз 80 гадоў аб'ядноўвае беларусаў, робіць нас моцнымі перад абліччам любых выпрабаванняў.
Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі! У гэтае сапраўды ўсенароднае свята жадаю ўсім вам мірнага неба над галавой, моцнага здароўя на доўгія гады, дабра! Будзьце шчаслівыя!
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" А. А. Пшонны
03.07.2024 09:00