Ім стаў Сяргей Касьянаў. Сёння Сяргея Васільевіча ў новым статусе працоўнаму калектыву канцэрна прадставіў старшыня Аляксандр Пшонны.
У апараце канцэрна Сяргей Касьянаў працуе ўжо больш за год, да новага прызначэння – у статусе начальніка ўпраўлення дрэваапрацоўкі.
Будучы намеснік кіраўніка канцэрна будзе курыраваць працу і перспектывы развіцця дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва знешнеэканамічнай дзейнасцю і ўнутраным гандлем.
Галіну Сяргей Васільевіч ведае не па чутках. Да працы ў канцэрне ў розныя гады працаваў майстрам лесу, вядучым інжынерам па лесасыравінных рэсурсах, намеснікам дырэктара. На працягу трох гадоў узначальваў адну з лесанарыхтоўчых кампаній Беларусі.
"Жадаю аптымізму і праактыўнасці, вялікіх поспехаў! Упэўнена адчувайце сябе на новым месцы", - адзначыў старшыня канцэрна Аляксандр Пшонны, віншуючы Сяргея Касьянава з прызначэннем.
Да віншаванняў далучаемся і мы!
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.07.2024 14:30