У Беларусі ўнесены змены і дапаўненні ў парадак рэалізацыі асобных відаў круглых лесаматэрыялаў у нарыхтаваным выглядзе на ўнутраным рынку. Гэта замацавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2015 г. №211.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2015 г. №211 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» афіцыйна апублікаваны 27 мая на Нацыянальным прававым партале.
Гэтым дакументам унесены змяненні і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. N214 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі».
Указ прыняты ў мэтах удасканалення парадку рэалізацыі асобных відаў круглых лесаматэрыялаў у нарыхтаваным выглядзе на ўнутраным рынку, рацыянальнага выкарыстання лясоў, забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы ў галіне лесакарыстання.
У мэтах развіцця і падтрымкі імпартазамяшчальных вытворчасцей унесены змены і дапаўненні ў Правілы рэалізацыі драўніны, паводле якіх асобныя віды круглых лесаматэрыялаў у нарыхтаваным выглядзе будуць рэалізоўвацца па-за біржавых таргоў па грамадзянска-прававых дагаворах з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Такім чынам, па грамадзянска-прававых дагаворах на ўмовах, якiя вызначаюцца па пагадненні бакоў, калі іншае не ўстаноўлена Правіламі, арганізацыям канцэрна «Белляспаперпрам», якія ажыццяўляюць рэалізацыю інвестыцыйных праектаў па стварэнні (будаўніцтве), тэхнічнаму перааснашчэнню, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў прадукцыі дрэваапрацоўкі, для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання будуць адпускацца балансавая драўніна, сыравіна драўняная тэхналагічная і фанернае бервяно.
Рэалізацыя будзе ажыццяўляцца ў аб'ёмах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах арганізацый-вытворцаў, сфармаваным у адпаведнасці з заканадаўствам.