На бізнес-форуме ў Мастах абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі дрэваапрацоўкі.
Бізнес-форум у Мастах адбыўся ўпершыню. Удзел у ім прынялі бізнесмены, прадстаўнікі гандлёвых і перапрацоўчых прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Азербайджана і Літвы.
У ААТ «Мастоўдрэў» абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі дрэваапрацоўкі. Дзелавая сустрэча прайшла пры ўдзеле намесніка старшыні аблвыканкама Юрыя Шулейка, старшыні Мастоўскага райвыканкама Аляксея Шафарэвіча, намесніка старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіла Касько, кіраўніка СЭЗ «Гроднаінвест» Сяргея Ткачэнка.
Чытаць падрабязна: http://grodnonews.by/ru/0/22665/news