Адпаведныя змяненні і дапаўненні ўнесены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2012 г. №391 "Аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы».
Адпаведны указ №219 28 мая 2015 г. падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з унесенымі дапаўненнямі і зменам ва указ №391 на базе будуючага заводу сульфатнай беленай цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК» будзе арганізавана і вытворчасць віскознай цэлюлозы.
Гэта дазволіць прадпрыемству выпускаць на адным тэхналагічным патоку тры віды цэлюлозы: лісцяныя беленай сульфатнай, іглічную беленай сульфатнай і растваральную віскознай. Апошняя выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці для вытворчасці тканіны.
Такім чынам, прадпрыемства пашырыць асартымент сваёй прадукцыі і зможа быць больш гнуткім у выпуску запатрабаванай у пэўны момант прадукцыі.
Светлагорскім ЦКК ужо заключаны кантракты з кітайскай кампаніяй China CAMC Engineering Co., LTD на пастаўку спецыяльнага абсталявання і выкананне будаўніча-мантажных работ.
На арганізацыю выпуску віскознай цэлюлозы дадаткова будзе прыцягнута 35 млн. дал. ЗША. Крыніцай фінансавання інвестыцыйнага праекта ў частцы арганізацыі вытворчасці віскознай цэлюлозы з'яўляюцца крэдыты ААТ "АСБ Беларусбанк" (у тым ліку з прыцягненнем сродкаў Экспартна-імпартнага банка Кітая), выдадзеныя пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь.
З улікам арганізацыі вытворчасці віскознай цэлюлозы спатрэбілася стварэнне дадатковай інфраструктуры. Гэтыя работы будуць прафінансаваны за кошт бюджэтных сродкаў у суме, эквівалентнай 7,8 млн. дал.ЗША. Палова з гэтай сумы - сродкі інавацыйнага фонду Гомельскага аблвыканкама, другая частка - сродкі дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця.
Акрамя таго, на запуск завода сульфатнай беленай цэлюлозы прадпрыемству выдзелены дадатковыя крэдытныя сродкі ААТ "АСБ Беларусбанк" у памеры 14,6 млн. дал. ЗША.
Светлагорскаму ЦКК таксама падаўжаецца перыяд прадастаўлення мытных і падатковых ільгот да 1 студзеня 2018 года.
Выхад завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на праектную магутнасць плануецца ажыццявіць у 2015 годзе, вытворчасці віскознай цэлюлозы - у 2017 годзе.
Поўны тэрмін рэалізацыі ўсяго інвестыцыйнага праекта з улікам пагашэння даўгавых абавязацельстваў - 2012-2023 гг.
Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту складуць 892,3 млн. дал. ЗША. Магутнасць вытворчасці - 400 тыс. т цэлюлозы ў год, з якіх каля 75% плануецца экспартаваць.
Штогод заводам будзе перапрацоўвацца каля 2,4 млн. куб. м балансавай драўніны. Рэалізацыя гэтага маштабнага беларуска-кітайскага праекта дазволіць закрыць патрэбы прадпрыемстваў цэлюлозна-папяровай і хімічнай прамысловасці Беларусі ў цэлюлозна валакне, а таксама наладзіць яго экспартныя пастаўкі.
Дадзены праект з'яўляецца устойліва валютаакупальным. Пасля выхаду вытворчасці на поўныя праектныя магутнасці гадавы аб'ём экспарту плануецца на ўзроўні 334 млн. дал.ЗША.
Найбольш прывабнымі замежнымі рынкамі для цэлюлозы з'яўляюцца краіны Еўропы, Блізкага Усходу, Кітай.
У цяперашні час 12 вядучых сусветных трэйдараў, якія працуюць на рынку цэлюлозы, канкуруюць за права рэалізоўваць прадукцыю Светлагорскага ЦКК. Прычым кожны з іх гатовы выкупіць увесь гадавы аб'ём вытворчасці цэлюлозы.