У арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» праходзяць адборачныя спаборніцтвы чэмпіянату «Лесаруб-2015».
Чарговыя спаборніцтвы нядаўна адбыліся на базе ААТ «ФанДАК».
Удзел у іх прымалі сем вальшчыкаў лесу, якія прадстаўляюць лесапункты прадпрыемства.
Спаборніцтвы праходзілі па пяці практыкаванням: валка дрэва, абрэзка сукоў, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка і замена ланцуга.
Па суме набраных ачкоў першае месца заняў вальшчык лесу Асіповіцкага лесапункта Сугака А.А., другое - вальшчык лесу Старадарожскага лесапункта Целеш С.С., трэцяе - вальшчык лесу Асіповіцкага лесапункта Рэкіш А.А.
У агульнакамандным заліку перамагла каманда Асіповіцкага лесапункта. На другім месцы - Старадарожскі лесапункта, на трэцім - Клічаўскі. Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і прызамі.