Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прынялі ўдзел у дабрачынным праекце, які ў чацвёрты раз прайшоў у Мінску па ініцыятыве часопіса «Что почём» рэкламнага агенцтва «Твайс».
Традыцыйна ў Міжнародны дзень сям'і ў адным з рэстаранных комплексаў Мінска пры ўдзеле Асацыяцыі шматдзетных бацькоў праводзіцца дабрачынны вечар, на які запрашаюцца шматдзетныя сем'і, што выхоўваюць 6 і больш дзяцей.
У мерапрыемстве прымаюць удзел шматлікія прадстаўнікі беларускага бізнэсу, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, розных устаноў, зорак эстрады і тэлебачання. Усе прыходзяць з падарункамі.
Галоўная мэта мерапрыемства - падтрымаць шматдзетных бацькоў і паказаць, што мець шмат дзяцей у нашай краіне ганарова.
Маме, якая выхоўвае 12 дзяцей, Піскун Святлане Васільеўне ад ААТ «Лідская мэблевая фабрыка» быў уручаны сертыфікат на набор мэблі для дзіцячага пакоя, а для мамы 7-х дзяцей Цыпко Юліі Сяргееўне - сертыфікат на кухонны гарнітур ад СТАА "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля".
Усяго на сёлетні дабрачынны вечар, які прайшоў 28 траўня, прыйшлі 250 гасцей. Кожны з іх унёс свой пасільны ўклад у падтрымку шматдзетных сем'ў.
На вечарыне быў дадзены канцэрт папулярнымі артыстамі беларускай эстрады.
На фота злева: уручаецца падарунак ад ААТ "Лідская мэблевая фабрыка"
На фота справа: уручаецца падарунак ад СТАА "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля"