Каманда канцэрна «Белляспаперпрам» прадставіць Рэспубліку Беларусь на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі, які пройдзе ў г. Вільяндзі 5-7 чэрвеня.
У зборную каманду ўвайшлі лепшыя вальшчыкі лесу, якія традыцыйна дэманструюць высокія вынікі на рэгіянальных і рэспубліканскіх спаборніцтвах: - Анатоль Андрон з ААТ «Плешчаніцлес», - Сяргей Целеш з ААТ «ФанДАК», - Віктар Ганчук з ААТ «Магілёўдрэў».
Кіраўніком каманды з'яўляецца Мікалай Патоцкі, які на працягу больш за дзесятак гадоў займаўся падрыхтоўкай нацыянальных зборных каманд лесарубаў Беларусі.
У Анатоля Андрона маецца ўдалы вопыт удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. У 2012 годзе ён стаў абсалютным чэмпіёнам адкрытага першынства лесарубаў Расійскай Федэрацыі. На 30-м Сусветным чэмпіянаце лесарубаў, які праходзіў таксама ў 2012 годзе ў Беларусі, ён уваходзіў у склад нацыянальнай зборнай, упершыню якая заняла на сусветным першынстве трэцяе месца. Сам Анатоль на гэтым чэмпіянаце заваяваў два медалі: сярэбраную ў практыкаванні «Распілоўка камбінаваным рэзам сярод прафесіяналаў» і бронзавы ў практыкаванні «Дакладнае пілаванне сярод прафесіяналаў». Нямала дасягненняў у яго і ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Сяргей Целеш з'яўляецца універсальным, дасведчаным спецыялістам. У яго вышэйшая лесагаспадарчая адукацыя. У сваім леспрамгасе ён і майстар, і аператар шматаперацыйнай тэхнікі, і лепшы вальшчык лесу. За якасную працу і высокія дасягненні ў працы ўдастоены розных узнагарод.
Віктар Ганчук таксама вопытны спецыяліст. На рэспубліканскім чэмпіянаце «Лесаруб-2014» ён заняў першае месца ў практыкаванні «Валка лесу». У яго скарбонцы дасягненняў нямала ўзнагарод па выніках абласных спаборніцтваў.
Усе тры вальшчыка лесу прадстаўлялі каманды канцэрна на рэспубліканскім адкрытым чэмпіянаце Беларусі «Лесаруб-2014». Тады дзве каманды вальшчыкаў лесу канцэрна «Белляспаперпрам» прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, заваяваўшы тры камандных кубка, адзін залаты, адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. Абсалютную перамогу ў камбінаванай эстафеце заваявала каманда канцэрна №2 (А.Андрон, А.Полячок, А.Сугака, П.Блыш), другое месца заняла каманда канцэрна №1 (В.Ганчук, С.Телеш, В.Рыбенков, А. Калач). Трэцяе месцаў у эстафеце тады заняла нацыянальная зборная Беларусі, чацвёртае - каманда Расіі, неаднаразова перамагаючая на сусветных чэмпіянатах лесарубаў. У агульнакамандным заліку каманда канцэрна №1 заваявала кубак за 3 месца.
Да ўдзелу ў чэмпіянаце Эстоніі беларускія вальшчыкі лесу рыхтаваліся старанна і таму разлічваюць паказаць годны вынік.