Прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам" прымуць удзел у Беларуска-харвацкім бізнес-форуме, які адбудзецца сёння ў Мінску.
Акрамя форуму пройдзе і кантактна-кааперацыйная біржа паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.
У ходзе мерапрыемстваў беларускія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перамовы з кіраўнікамі харвацкіх кампаній, зацікаўленых ва ўсталяванні і развіцці бізнес-кантактаў у розных сферах дзейнасці, у тым ліку ў галіне вытворчасці мэблі і драўляных будаўнічых канструкцый.
Мерапрыемствы пройдуць у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.