Сёння дэлегацыя Цэнтральнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў лясных галін СНД наведае дрэваапрацоўчае прадпрыемства канцэрна «Белляспаперпрам» ААТ «Барысаўдрэў».
Госці азнаёмяцца з вытворчай дзейнасцю мадэрнізаванага прадпрыемства, з тым, як на ім арганізавана праца работнікаў і якія меры прымаюцца па ахове працы. Акрамя таго, члены дэлегацыі зацікаўлены вывучыць вопыт сумеснай працы наймальніка і прафсаюза.
Дэлегацыя Цэнтральнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў лясных галін СНД прыбыла ў Мінск па запрашэнні Беларускага прафсаюза работнікаў лесу.
У яе склад увайшлі кіраўнікі прафсаюзных арганізацый ляснога комплексу з шэрагу рэгіёнаў Расіі і ўсіх краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Мэта візіту - вывучэнне вопыту ўзаемадзеяння прафесійнага саюза з працадаўцамі, арганізацыі абароны правоў і сацыяльных гарантый працоўных у лясным комплексе рэспублікі.